У Беларусі за дзень выявілі 1691 новых выпадкаў заражэння Covid

На дзень 28 лістапада медыкі ў нашай краіне зарэгістравалі 133 324 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Мінздароўя паведамляе, што на 28 лістапада ачунялі і выпісаныя 111 455 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Пры гэтым медыкі выявілі 133 324 асобаў з станоўчым тэстам на каронавірус. За дзень лекары зарэгістравалі 1 691 новых выпадкаў заражэння. Учора, напрыклад, было 1 621.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 143 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе міністэрства.

«Выкладчыкі – без масак, дэканат – без масак». Студэнты распавядаюць пра пандэмічную сітуацыю ва ўніверсітэтах

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Hавiны