У Беларусі за дзень + 142 новых выпадкаў каронавірусу


Агулам ад пачатку пандэміі ў краіне захварэла 66 095 чалавек, перадае Telegram-канал Мінздароўя.

У Беларусі на 19 ліпеня зарэгістравана 66 095 выпадкаў COVID-19. Гэта на 142 хворых болей, чым учора. Ачуняла ж 58 204 пацыенты (+ 348) з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 499 [на 4 болей, чым учора – belsat.eu] пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Агулам у краіне было праведзена 1 млн 193 тыс. 162 тэстаў.

Універсітэт Джонза Гопкінза паведамляе, што 19 ліпеня ў свеце было больш за 14 млн хворых.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў