У Беларусі з-за пандэміі могуць дазволіць онлайн-гандаль алкаголем і тытуням


Зараз урад рыхтуе адпаведны законапраект і збірае меркаванне зацікаўленых бакоў, піша TUT.by.

Беларускія ўлады разглядаюць магчымасць дазволіць онлайн-гандаль алкаголых напояў, слабаалкагольныя напоі аб’ёмам этылавага спірту не болей 7% і тытуню з-за пандэміі. Паводле звестак TUT.by дазволіць гандаль мяркуецца ад 1 ліпеня да канца 2020 году.

Займацца гэтым гандлем могуць тыя, у каго ёсць ліцэнзія на рознічны гандаль алкаголем і тытунёвымі вырабамі. Каб пачаць гандаль трэба за пяць дзён паведаміць выканкаму па знаходжанні юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка аб сваіх намерах.

Hавiны
У Беларусі вырастуць кошты на моцны алкаголь
2020.01.01 15:17

Каб замовіць алкаголь онлайн, трэба будзе купіць і харчовыя тавары на суму мінімум 30 рублёў, а алкаголю ў адной замове можа быць не больш за 5 літраў. Прыкладны час дастаўкі з 9:00 да 22:00.

Пры афармленні замовы неабходна будзе ўказаць дакумент, дзе ўказаны ўзрост, які трэба будзе паказаць курʼеру. Аплаціць пакупку можна будзе толькі праз безнаяўны разлік.

Індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць гандляваць алкаголем у сельскай мясцовасці.

«У сітуацыі распаўсюду каронавірусу [жадаем] скараціць колькасць неабавязковых фізічных кантактаў паміж людзьмі», – так тлумачаць сваю ініцыятыву ўлады.

TUT.by удакладняе, што выніковы варыянт дакументу можа быць зменены з улікам выказаных заўвагаў або ўвогуле не прыняты.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў