У Беларусі з'явіўся платны YouTube


Зараз за падпіску можна будзе глядзець ролікі без рэкламы і слухаць музыку ў фонавым рэжыме.

У Беларусі зʼявіўся сэрвіс YouTube Premium, гаворыцца на афіцыйнай старонцы сэрвісу. Ён дазваляе за дадатковую плату атрымаць доступ да пашыраных магчымасцяў відэахостынгу.

Сярод асноўных навінаў YouTube Premium:

  • адсутнасць рэкламы
  • офлайн рэжым
  • магчымасць фонава праігрываць ролікі
  • доступ да музыкіpi
  • YouTube Original

Сэрвіс даўно працуе ў розных краінах свету. Падпіска для беларусаў будзе каштаваць Br 17 у месяц ($ 7,15), першы месяц – бясплатны. Гэта даражэй, чым у нашых суседзяў: у Расеі падпіска на сэрвіс каштуе $ 3, ва Украіне $ 3,7, у Польшчы – $ 6,12.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў