У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін азотны комплекс


ААТ «Гродна Азот» агучыла конкурсную дакументацыю для прадстаўнікоў буйных замежных кампаніяў, якія адгукнуліся на прапанову пра ўдзел у конкурсе па выбары генпадрадчыка для рэалізацыі праекту па будаўніцтве новага азотнага комплексу пад ключ.

Для патэнцыйных падрадчыкаў, а сярод іх ажно дзевяць кампаніяў з розных краінаў свету – Кітаю, Швейцарыі, Італіі, Паўднёвай Карэі, Францыі і Японіі, гэта афіцыйны старт падрыхтоўкі тэхніка-камерцыйных прапановаў па будаўніцтве азотнага комплексу, паведамляюць officelife.media.

Прадставіць свае камерцыйныя прапановы ўдзельнікі конкурсу павінны да 29 траўня сёлета, пасля чаго праекты будуць ацэнены па спецыяльнай методыцы. Далей будзе вызначаны пераможца і заключаны кантракт на будаўніцтва комплексу.

Як паведамлялася, прыкладны кошт новага азотнага комплексу – 3,1 мільярды долараў ЗША.

Hавiны
Украіна западозрыла беларускіх калійшчыкаў у рээкспарце расейскіх угнаенняў
2018.12.14 18:03

СК, belsat.eu

Стужка навінаў