У Беларусі зʼявілася першая Народная стыпендыя


Стыпендыя носіць імя Аркадзя Смоліча, славутага географа і дзеяча нацыянальнага руху, да якога далучыўся ў студэнцтве. Народнай яна называецца таму, што ў яе ўклаліся ўсе патроху: сярод фундатараў – грамадскія кампаніі, камерцыйныя фірмы ды прыватныя асобы, таксама ёсць некалькі літоўскіх партнёраў. Студэнту, які, на думку журы, робіць самую важную справу, выплочваецца па адным мільёне рублёў штомесяц цягам года.

Гэта не проста ідэі, а канкрэтныя дзеянні – тут і папулярызатарскія лекцыі ў галіне натуральных навук, і арганізацыя нашумелага Студэнцкага маршу, і выдаванне беларускамоўнай газеты на геафаку, і фінансавы лікбез для школьнікаў. Пераможцам жа стаў праект летніку, які ўжо 13 гадоў ладзіць Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў. Дзякуючы яму, Любчанскі замак – адзіны ў Беларусі, які рэстаўруюць валанцёры.

Хоць памер незалежнай стыпендыі пакуль досыць сімвалічны, арганізатары спадзяюцца, што яна дапаможа знайсці і падтрымаць неабыякавых маладых людзей ды актывізаваць студэнцкую супольнасць.

Аляксандра Дорская, «Белсат»

Стужка навінаў