У Беларусі з 1 траўня павялічацца пенсіі


Иллюстративное фото. Источник - REUTERS/Vasily Fedosenko

У выніку пераразліку з 1 траўня памеры працоўных пенсіяў павялічацца ў сярэднім на 6,3 %. Сярэдні памер працоўных пенсіяў складзе 411,5 рублёў, сярэдні памер пенсіі па ўзросце – 418,4 рублёў.

Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Указ наконт павышэння пенсіяў 23 красавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначаюць, што памер (працэнт) павелічэння пенсіі ў выніку пераразліку ў кожнага пенсіянера будзе залежаць ад яго стажу працы і велічыні заробку да выхаду на пенсію, а таксама ўстаноўленых да пенсіі надбавак, павышэнняў і даплат. Пры гэтым самі надбаўкі не пералічваюцца.

Сацыяльная дзяржава. Калі звычайны ўкол каштуе 3% ад пенсіі

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары