У Беларусі з 1 красавіка вырастуць цэны на цыгарэты


Кошты на асобныя віды цыгарэтаў павялічацца. Адпаведную інфармацыю змясцілі на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Гэтак, Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» павялічвае на 10 капеек цану цыгарэт ФЭСТ COMPACT, ФЭСТ COMPACT 7, portal ONE, Matrix BLUE, Minsk city і Minsk capital, на 5 капеек – Kent Double Mix, Kent Feel, Kent Feel Aroma і Kent Feel Aurum.

Camel Blue, вытворчасці «Тытунь-Інвест», стане даражэй на 19 капеек, на 13 капеек – Winston Silver. Цэны на Sobranie паднімуцца на 2 капейкі. Таксама з’явяцца новыя цыгарэты Monte Carlo Super Slims Lilac, Monte Carlo Super Slims Azure, Camel Yellow, Winston Sky Blue і Winston Compact Summer Mix.

А «Беларусьгандаль» прывязе на беларускі рынак Rothmans Demi Mix. Таксама на 5 капеек падаражэюць Kent Double Mix і Kent Mix Red Breeze, якія ўвозіць кампанія.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў