У Беларусі з 1 чэрвеня пачнуць працаваць дзіцячыя летнікі


Паводле Міністэрства адукацыі, бацькі ўжо пакідаюць заяўкі на ўдзел у летніках.

Летнікі для дзяцей пачнуць працаваць ужо ўлетку. Ад 1 чэрвеня – школьныя, а з 15 чэрвеня – з кругласутачным перабываннем. Аб гэтым сёння паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка на нарадзе ў Аляксандр Лукашэнкі, перадае БелТА.

Міністр заявіў, што колькасць месцаў у летніках будзе залежыць ад колькасці ахвочых. Але бацькі ўжо пакідаюць заявы на ўдзел.

Hавiны
Міністр адукацыі: сёння ў Беларусі школы ў сярэднім наведваюць 41 % вучняў
2020.05.14 12:51

Сёлета згодна са звесткамі Рэспубліканскага цэнтру па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню ў Беларусі ў летніках мусіла адпачнуць каля 408 тысяч дзяцей. Гэта на 15 тысяч больш чымся летась.

Раней Ігар Карпенка адзначыў, што навучальны год скончыцца як і планавалася – 30 траўня. Аднак тэрміны ўступнай кампаніі будуць перанесеныя, а ЦТ пачнецца 25 чэрвеня.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў