У Беларусі вызначылі тарыф на ладаванне электракараў


Тарыф на ладаванне электрамабіляў уводзіцца ў Беларусі з 1 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

«Рынак электрамабіляў з’яўляецца досыць перспектыўным і хутка расце. З мэтай яго далейшага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь упершыню ўстаноўлены тарыф на электрычную энергію, якую прадаюць рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы электраэнергетыкі “Белэнерга” і выкарыстоўваюць стацыянарныя станцыі для ладавання электрамабіляў», – паведамляе ведамства.

1 кВт/г будзе каштаваць Br 0,15693 (без ПДВ).

«Рашэнне аб усталяванні тарыфу на электрычную энергію накіравана на стымуляванне спажывання электраэнергіі электрамабілямі і, як следства, замяшчэнне спажывання нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца з імпартнай нафты, электраэнергіяй, выпрацаванай на айчынных электрастанцыях, у тым ліку БелАЭС», – гаворыцца ў паведамленні МАРГ.

26 красавіка старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў паведаміў, што ў 2018 годзе адбудзецца прэзентацыя дапрацаванай версіі айчыннага электракару.

У верасні 2017 года Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць аналаг «Tesla».

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары