У Беларусі выявілі сібірскую язву. Упершыню за 20 гадоў


Сібірская язва.
Фота: agriculture.by

10 жніўня ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці ветэрынары выявілі захворванне каня на сібірскую язву. Жывёла належала жыхару вёскі Хотамель, паведамляе agriculture.by.

Труп загінулага каня спалілі.

Hавiны
Выпадак сібірскай язвы зафіксаваны ў Польшчы на мяжы з Украінаю
2014.07.09 11:20

Спецыялісты займаюцца дэзінфекцыяй у агмяні заразнай хваробы, вакцынацыяй жывёлаў у вёсцы і вакол яе, назіраюць за іх клінічным станам.

Сібірская язва – асабліва небяспечная бактэрыяльная інфекцыйная хвароба. Пераважна паражае скуру. У асноўным на яе хварэюць траваедныя жывёлы – буйная і дробная рагатая жывёла, коні, вярблюды, свінні. Але таксама ёсць выпадкі захворвання людзей.

Hавiны
У Расеі ўспышка сібірскай язвы
2012.08.27 16:49

Як адзначаюць у Чэрыкаўскім райвыканкаме, у апошнія гады сібірская язва ў Беларусі рэгіструецца ў выглядзе адзінкавых выпадкаў, апошні выпадак гэтага захворвання рэгістраваўся сярод людзей у 1995 годзе, сярод жывёлаў – у 1999-ым.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў