У Беларусі выявілі 27 выпадкаў каронавіруса


Паводле Мінаховы здароўя Беларусі, 24 чалавекі знаходзяцца ў шпіталях, 3 чалавекі ужо выпісаныя.

Агулам у Беларусі выявілі 27 выпадкаў заражэння каронавірусам: трох лекары ўжо выпісалі, яшчэ 24 асобы знаходзяцца ў шпіталях. Медыкі інфармуюць, што захворванне ў адной асобы працякае з сярэдняй цяжкасцю, астатнія пераносяць інфекцыю лёгка і бессімптомна.

Медыкі выдзелілі, што ў Беларусі 7 завозных крыніцаў заражэння. Па адной – у Горадні, Гомлі і Меншчыне, у Менску і Віцебшчыне – па два выпадкі. Менавіта гэтыя крыніцы і прывялі да заражэння 27 пацыентаў.

Мінаховы здароўя паведамляе, што цяпер 91 асоба знаходзіцца пад наглядам на каранціне ў шпіталях. Каранцін працягнецца два тыдні. У больніцах знаходзяцца людзі так званага «першага ўзроўню кантакту» з інфікаванымі. Пры гэтым пад медычным наглядам застаюцца 224 асобы.

Пракаментавалі ў Мінаховы здароўя і сітуацыю з 20-й гімназіяй у Менску. Тут узнікла паніка пасля таго, як цэлы клас быў пераведзены на хатнюю адукацыю. У адной з вучаніц інфікаваны на каронавірус бацька, але сама дзяўчынка мае адмоўны рэзультат. Таму прынята рашэнне, каб клас навучаўся індывідуальна.

Hавiны
Эканаміст: Зачыненне беларускай мяжы не будзе балючым для эканомікі краіны
2020.03.12 15:19

Медыкаў у нашай краіне сярод інфікаваных няма, паведамляюць у Мінаховы здароўя. Але пры гэтым менавіта супрацоўнікі шпіталяў знаходзяцца пад медычным наглядам.

Пажылым варта ўстрымацца ад выхадаў нават у краму, абмежаваць наведванне людных месцаў. Цяпер, адзначаюць медыкі, у нашай краіне назіраецца сезонны рост вірусных захворванняў.

Абноўлена
Праз каронавірус прыпынілі Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы
2020.03.13 12:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў