У Беларусі вырасла колькасць людзей, якія жывуць менш чым на 50 USD у месяц

ВІДЭА

Ілюстратыўнае фота, Facebook/Maia Mikhaluk

Павялічылася колькасць беларусаў, якія жывуць на палову бюджэту пражыткавага мінімуму (палова БПМ – 101,7 рублёў) і меней.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у цэлым колькасць беднякоў, якія штомесяц валодаюць сумай менш за бюджэт пражыткавага мінімуму (то бок 203,4 рубля) паменшылася. За рысай беднасці ў першым квартале гэтага года знаходзілася 5,6% насельніцтва або каля 531 тысячы чалавек. Годам раней – 5,8% ці каля 551 тысячы чалавек.

Між тым назіраецца парадокс: колькасць тых, хто штомесяц жыве на суму ў паловы бюджэту пражыткавага мінімуму павялічылася: з 0,2% ці каля 19 тысяч чалавек у першым квартале мінулага года да 0,3% ці каля 28, 5 тысячы чалавек у гэтым годзе.

Тых, хто жыве на 100 рублёў і менш, у Менску, Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцях няма зусім. А вось у Гомельскай такіх людзей – 1,1% насельніцтва ці амаль 15,6 тысячы чалавек (1,1%), у Магілёўскай 6,3 тысячы чалавек (0,4%).

ІІ, belsat.eu, паводле FINANCE.TUT.BY

Глядзі таксама
Каментары