У Беларусі – выпускныя. Світанак сустрэнуць 58 000 адзіннаццацікласнікаў


Выпускныя вечары ў Менску будуць цягнуцца да шостае раніцы.

9 чэрвеня адзінаццацікласнікам уручаць атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. Выпускныя вечары пройдуць непасрэдна ў школах і гімназіях, у выключных выпадках – ува ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ці культуры.

У сталіцы падчас выпускных вечароў плануюць абмежаваць выхад вучняў за тэрыторыю школаў.

«Нашая задача – каб адбылося свята, каб ніхто не патрапіў у непрыемныя сітуацыі. Навошта выпускнікам хадзіць туды-сюды? Падыхаць паветрам яны могуць і на прылеглай тэрыторыі ўстановы, дзе праходзіць выпускны», – цытуе старшыню аддзелу выхаваўчай і ідэалагічнай працы камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Ганну Рысявец партал TUT.BY.

«Калі з вучнем нешта здарыцца па-за школай ці ён здзейсніць супрацьпраўнае дзеянне, адказваць будзе школа. Трэба ставіцца да гэтага з разуменнем», – дадала Рысявец.

Практычна па ўсёй Беларусі ад сёння з 8:00 да восьмае гадзіны раніца 10 чэрвеня будзе забаронены продаж алкаголю ў крамах. Абмежаванне не датычыць бараў і рэстарацыяў.

Ужо на наступным тыдні ў Беларусі пачнецца ўступная кампанія. Да першага тэсту – па беларускай мове – абітурыенты прыступяць у аўторак.

ДД

Стужка навінаў