У Беларусі вынеслі першы смяротны прысуд у 2021 годзе


Суд адбыўся ў Слуцку.

Менскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку агучыў прысуд Віктару Скрундзіку і яшчэ тром жыхарам Слуцкага раёну, якіх вінавацяць у забойстве двух пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Віктару Скрундзіку прысудзілі смяротнае пакаранне.

Смяротны вырак вынеслі ў Слуцку.
Фота: Tut.by

Гэта перагляд крымінальнай справы. Летась Скрундзіку прысудзілі смяротнае пакаранне, але Вярхоўны Суд адмяніў рашэнне і накіраваў справу на новы разгляд.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў