У Беларусі вылечылі яшчэ 11 інфікаваных на каронавірус

11 пацыентаў, якія знаходзяцца ў беларускіх шпіталях з дыягназам каронавірус, у бліжэйшы час могуць быць выпісаныя. Інфікаваныя атрымалі першыя адмоўныя тэсты, паведамляе Мінаховы здароўя.

Афіцыйна ў Беларусі паведамляецца пра 51 выпадак заражэння на каронавірус. 6 пацыентаў з гэтага ліку раней выпісалі. Цяпер Мінаховы здароўя паведамляе, што ў хуткім часе выпішуць яшчэ 11 асобаў.

«11 пацыентаў атрымалі першы адмоўны тэст і будуць у хуткім часе выпісаныя. Вельмі каштоўная інфармацыя, якую мы (лекары) атрымліваем па тэлекамунікацыйнай сувязі з Кітаю. Лекары, якія прайшлі ўжо пік, дзеляцца з намі досведам і дапамагаюць сваймі ведамі. Трэба праявіць увагу да сталых людзей, асабліва да тых, хто праз узрост абцяжараны яшчэ і дадатковымі захворваннямі. Тое, што дзіця пераносіць на нагах, можа кепска адлюстравацца на бабулі або дзядулі», – паведаміў Ігар Карпаў, галоўны інфекцыяніст Мінаховы здароўя.

Лукашэнка распавёў, чаму Беларусь не ўвяла каранцін

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны