У Беларусі вецер валіць дрэвы на дарогі ды аўтамабілі


У панядзелак, 1 ліпеня, на нашую краіну абрынулася непагадзь – дождж і моцны вецер, які паваліў шэраг дрэваў у Менску і наваколлі.

Гэтак, на хуткасную аўтадарогу, якая вядзе з Нацыянальнага аэрапорту ў Менск, у раёне пасёлка Гарадзішча ўпала зламанае ветрам дрэва. Яго ўжо прыбіраюць супрацоўнікі камунальных службаў, піша NEXTA.

Адзначаныя падзенні дрэваў і ў Менску.

Наступствы моцнага ветру ў Менску. Фота даслаў чытач

Напрыклад, у двары па вуліцы Прытыцкага бяроза пры падзенні зачапіла прыпаркаваны аўтамабіль. Пра гэта belsat.eu паведамляюць чытачы.

Наступствы моцнага ветру ў Менску. Фота даслаў чытач
Hавiны
У Беларусі заўтра пахаладае. Прычым надоўга
2019.07.01 17:33

МГ belsat.eu

Стужка навінаў