У Беларусі ўжо прагаласавалі 41,7 % выбарнікаў


ЦВК апублікавала справаздачу па колькасці выбарнікаў, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі падчас датэрміновага галасавання. Цягам 4-8 жніўня свае галасы аддалі ўжо 41,7 % тых, хто мае права голасу.

Цягам пяці дзён датэрміновага галасавання на ў выбарах прынялі ўдзел 41,7 % выбарнікаў, паведамляе ЦВК. Найбольшая актыўнасць была ў Гомельскай вобласці. Тут прагаласавалі ажно 54,44 % выбарнікаў. Найменш прынялі ўдзел у датэрміновым галасаванні жыхары Менску – 33,40 %.

Паводле выбарчай камісіі, яўка ў абласцях выглядае наступным чынам:

Берасцейская – 38,40 %;

Віцебская – 39,34 %;

Гомельская – 54,44 %;

Гарадзенская – 38,60 %;

Магілёўская – 49,92 %;

Менская – 39,66 %;

Менск – 33,40 %.

Незалежныя назіральнікі нагадваюць, што датэрміновае галасаванне дае больш магчымасцяў для фальсіфікацыяў вынікаў галасавання.

ВІДЭА
Выбары ў Беларусі на «Белсаце». ОНЛАЙН
2020.08.09 09:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў