У Беларусі пачаліся нядзельныя маршы – 2021. Хроніка дня


3 студзеня стала днём першых у 2021 годзе нядзельных маршаў супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Акцыі ўжо традыцыйна праходзяць дэцэнтралізавана ў розных мікрараёнах і дварах.

15:00. Жыхары менскага Сухарава таксама зладзілі сёння аперацыю «БАЛКОН».

14:30. На нядзельны марш выйшлі плошча Бангалор і Сельгаспасёлак у Менску.

Сваю першую акцыю ў 2021 годзе зладзілі і жыхары Каменнай Горкі.

Між тым нашыя чытачы паведамляюць, што на станцыі метро «Няміга» ў кірунку «Каменнай горкі» не спыняюцца цягнікі.

13:45. Валанцёры паведамляюць пра затрыманне Алесі Жадзько.

13:27. Сёння гуляе ў Менску таксама Малінаўка.

13:10. На традыцыйны нядзельны марш выйшла менская Чыжоўка.

12:55. У Менску ў раёне «Рыгі» скандуюць «Верым! Можам! Пераможам!» і ідуць дваровым маршам.

12:45. На пратэст выйшлі таксама ў Горадні.

11:45. Менчукі выйшлі на марш у раёне вуліцы Матусевіча.

І ў Савецкім раёне.

11:20. Дваравы марш прайшоў таксама на вуліцы Бяды ў Менску.

11:00. Паведамляецца пра маршы ў менскай Лошыцы і Наваполацку. А на ганку журфаку БДУ прайшла акцыя салідарнасці з журналістамі.

10:50. На сваю акцыю падтрымання АМАПу выйшлі прыхільнікі гвалту.

«АМАП – вы найлепшы генафонд нашай краіны. Кожны з вас – чалавек з вялікай літары. Вы адэкватныя!» – кажуць удзельнікі.

10:45. Паведамляецца, што жыхары ваколіцаў станцыі метро «Спартыўная» выйшлі на марш а 8-й раніцы.

10:25. Гэтак у Менску на маршы выйшла Уручча.

І Сухарава.

Не сядзяць дома і жыхары вуліцы Захарава і Пуліхава.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў