У Беларусі ўжо больш за 67 тысяч выпадкаў каронавірусу


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 25 ліпеня ў Беларусі зарэгістраваны 67 002 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 156 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 530 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 524 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі больш за 60 тысяч пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 2 мільёны тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў