У Беларусі ўжо больш за 60 тысяч выпадкаў каронавірусу


Машына хуткай дапамогі на праспекце ў Менску. Фота: «Белсат»

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 25 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваныя 60 382 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 437 выпадкаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 367 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 362 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 41 448 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 3больш за 919 тысяч тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў