У Беларусі ўсталююць чарговы помнік АМАПаўцам, гэтым разам у Менску


Ва Уруччы на ​​тэрыторыі атраду міліцыі асаблівага прызначэння плануюць усталяваць памятны знак АМАП. На месцы ўстаноўкі скульптуры адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі памятнай капсулы.

У цырымоніі прынялі ўдзел начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Сяргей Дарошка, камандзір АМАП ГУУС Менгарвыканкаму Дзмітрый Балаба і старшыня Сінадальнага аддзелу Беларускай праваслаўнай царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь і іншымі вайсковымі фармаваннямі протаіерэй Сергій Кузьмянкоў, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».

Памятны знак плануюць усталяваць у сакавіку. Цяпер над ім працуе народны мастак Чачэнскай Рэспублікі, заслужаны мастак Рэспублікі Дагестан, скульптар Хізры Асадулаеў.

Гэта будзе ўжо трэці помнік АМАП у Беларусі. Першы ўсталяваны ў Віцебску. Другі з’явіўся ў Магілёве. Памятны знак стварыў віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.

Атрады АМАП у Беларусі праславіліся сваім удзелам у разгоне апазіцыйных акцыяў.

Аб’ектыў
Што можна і чаго нельга рабіць з помнікам Менскаму Гарадавому
2018.11.19 21:29

СК, belsat.eu

Стужка навінаў