У Беларусі ўпершыню затрымалі Сведку Еговы з Расеі


Беларускія праваахоўнікі затрымалі Сведку Еговы з Расеі. Як паведамляе сайт рэлігійнага аб’яднання, гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі быў арыштаваны Сведка Еговы, якога за сваю веру пераследуюць у Расеі.

36-гадовага расейца Мікалая Махалічава затрымалі 21 лютага для праверкі дакументаў. Пасля гэтага яму паведамілі, што Расея абвясціла яго ў міждзяржаўны вышук, бо ён вызнае нібыта забароненую рэлігію. Вернік апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гарадку.

Hавiны
У Дагестане адбыліся масавыя затрыманні Сведак Еговы
2019.06.07 09:37

Праз тры дні пракурор накіраваў яго ў СІЗА-2 у Віцебску. У пастанове адзначаецца, што Махалічаў дзейнічаў «наўмысна, паводле матываў рэлігійнай нецярпімасці, з экстрэмісцкіх памкненняў, якія выяўляюцца ў прапагандзе перавагі паслядоўнікаў рэлігійнага вучэння Сведак Еговы перад іншымі асобамі…», а таксама займаўся «вызнаннем і распаўсюдам ідэалогіі і веры».

Вернік пастанову аб змяшчэнні пад варту лічыць незаконнай і збіраецца абскарджваць яе ў беларускім судзе. Ён таксама падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Hавiны
«Паміж ягадзіцамі ўставілі электрашокер і ўключылі». «Сведак Іеговы» – пра катаванні ў будынку расейскага СК
2019.02.21 06:00

Раней звестак пра затрыманне ў Беларусі Сведак Еговы з Расеі не было.

Крымінальную справу супраць Махалічава завялі ў Расеі 31 студзеня 2019 года ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе.

  • «Сведкі Еговы» – міжнародная рэлігійная арганізацыя, што мае мільёны прыхільнікаў па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі.
  • Арганізацыя «Сведкі Еговы» прызнаная экстрэмісцкай рашэннем Вярхоўнага суда РФ у 2017 годзе. Яе дзейнасць у Расеі забароненая. Праваабаронцы лічаць, што Сведкаў Еговы пераследуюць выключна за іх рэлігійныя перакананні і неаднаразова выступалі з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да арганізацыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў