У Беларусі ўпершыню з’явіўся амбасадар КНДР


11 красавіка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся з прызначаным надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Менску Зу Зэн Бонам з нагоды яго прыбыцця ў нашу краіну.

Андрэй Дапкюнас і Зу Зэн Бон. Фота: mfa.gov.by

Дапкюнас вітаў рашэнне Пхеньяна накіраваць у Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых адносін амбасадара КНДР з рэзідэнцыяй у Менску. У сваю чаргу Зу Зэн Бон перадаў яму копіі даверных грамат, паведамілі ў беларускім МЗС.

Бакі таксама абмеркавалі становішча і перспектывы двухбаковых адносін, супрацу ў міжнародных арганізацыях.

Чым выбары ў Беларусі падобныя да выбараў у Паўночнай Карэі?

Дыпламатычныя адносіны Беларусь і КНДР усталявалі 3 лютага 1992 года. У 2016 годзе ў Менску адкрылася пасольства Паўночнай Карэі.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары