У Менску з 11 па 12 красавіка пройдзе першая Адкрытая алімпіяда па фінансаваму аналізу, у якой змогуць прыняць удзел студэнты і магістранты ўсіх ВНУ краіны. Партнёрам алімпіяды выступіў Альфа-Банк (Беларусь).
Алімпіяда заклікана садзейнічаць развіццю фінансавай пісьменнасці ў Беларусі, піша marketing.by. Адначасова дазволіць вырашыць дзве важныя задачы: знайсці перспектыўных маладых аналітыкаў і замацаваць у студэнтам ідэю пастаяннага навучання з улікам сусветных стандартаў CFA (Chartered Financial Analyst).
Прыняць удзел у алімпіядзе можна бясплатна. Алімпіяду ладзіць ФММП БНТУ пры падтрыманні Нацыянальнага банку і Міністэрства фінансаў, а таксама пры тытульным партнёрстве Альфа-Банка. Праверыць свае навыкі могуць студэнты і магістранты ўсіх беларускіх універсітэтаў. Ім трэба будзе на працягу 180 хвілін вырашыць 120 задач на англійскай мове. Заданні максімальна набліжаны да патрабаванняў CFA Level 1 Exam – першай прыступкі атрымання прэстыжнага сертыфікату ў сферы фінансавага аналізу, які выдаецца ўжо 55 гадоў у 27 краінах свету і афіляваных з 550 універсітэтамі планеты.
Пераможца алімпіяды атрымае запрашэнне ў фінансавы блок Альфа-Банка. Яму таксама аплоцяць рэгістрацыю, здачу экзаменаў і навучальныя матэрыялы ўсіх трох прыступак сертыфікату CFA Institute.
«Цяпер на рынку запатрабаваныя маладыя спецыялісты з матэматычнымі здольнасцямі, веданнем фінансавага аналізу і добрым валоданнем ангельскай. Беларускія банкі актыўна выкарыстоўваюць прынцыпы з праграмы CFA, выяўляючы асаблівую цікавасць пры найме да кандыдатаў з адпаведнымі навыкамі. Мы бачым, што ў адпаведнасці тэндэнцыі развіваецца і сістэма адукацыі, набліжаючы свае праграмы да міжнародных стандартаў. Правядзенне алімпіяды толькі павысіць якасць падрыхтоўкі фінансавых аналітыкаў і ўзмоцніць узаемадзеянне фінсектара і сферы адукацыі«, – адзначыў фінансавы дырэктар Альфа-Банка і, дарэчы, уладальнік сертыфікату CFA Мікіта Гуляеў.
Спецыялісты з навыкамі CFA больш за ўсё патрэбныя банкамі, якія працуюць на міжнародным рынку. Іх навыкі, у прыватнасці, неабходныя для развіцця фармату давернага кіравання, калі банк ад імя кліента набывае каштоўныя паперы на міжнародных біржах і фармуе інвестыцыйныя партфелі.
СК, belsat.eu