У Беларусі ўключыўся паслявыбарчы судовы канвеер


Каля двух дзясяткаў чалавек будуць судзіць за ўдзел у пратэстах падчас выбараў. Большасць з іх вінавацяць паводле артыкулу 23.34 КаАП ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых акцыях. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Гэтак, 2 снежня ідуць суды над актывістамі Дзянісам Красачкам, Нінай Багінскай, Вольгай Нікалайчык і Леанідам Кулаковым. Раніцай 4 снежня будуць судзіць Аксану Юшкевіч.

ВІДЭА
«Белсат» зладзіў стрым з «Сустрэчы свабодных людзей»
2019.11.13 17:51

На наступны дзень, 5 снежня, за «Сустрэчу свабодных людзей» 16 лістапада суды чакаюць Насту Гусеву, Паўла Севярынца, Андрэя Кудзіка, Арцёма Чарняка, Максіма Вінярскага, Яўгена Афнагеля, Андрэя Шарэнду і зноў Вольгу Нікалайчык.

6 снежня суды пройдуць над Андрэем Войнічам, Змітром Казловым, а таксама ў чарговы раз над Настай Гусевай, Арцёма Чарняком, Яўгенам Афнагелем, Вольгай Нікалайчык.

Абноўлена
Назіральніку надзелі кайданкі за патрабаванне пералічыць бюлетэні
2019.11.17 22:50

9 снежня затрыманага на выбарчым участку Пятра Маркелава будуць судзіць за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі, 10 снежня – Андрэя Сліжа за несанкцыянаваны пікет у Берасці.

12 снежня пройдуць суды ў Берасце над актывістам Аляксандрам Марачэўскім за несанкцыянаваны пікет і ў Віцебску над журналістамі Аленай Шабуняй і Змітром Лупачам за перадвыбарны сюжэт на «Белсаце».

Hавiны
Журналістаў «Белсату» будуць судзіць за сюжэт пра выбары
2019.11.27 15:00

Таксама позвы для складання пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння паводле артыкула 23.34 КаАП атрымалі Ірына Халіп, Наталля Саматыя і Міхаіл Чамурака.

Нагадаем, што 29 лістапада на 15 сутак быў арыштаваны полацкі блогер Алесь Круткін.

Фота
Полацкаму блогеру далі 15 сутак за рэпост
2019.11.29 21:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў