У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца плюсавая тэмпература


Заўтра, 13 студзеня, у Беларусі днём чакаецца плюсавая тэмпература і галалёдзіца. Днём у сярэднім будзе ад + 1 да + 6 ° С, ноччу – ад – 2 да – 3 ° С. Пра гэта паведамляе belgidromet.by.

У Менску і Магілёве магчымы дождж і мокры снег, на асобных участках дарогі галалёдзіца. Тэмпература паветра +2.. + 4 °.

В Віцебску сіноптыкі таксама прагназуюць ападкі і тэмпературу +1.. + 3 ° C. У Горадні тэмпература будзе дасягаць +4.. + 6 ° C, чакаецца дождж.

У Берасці і Гомлі істотных ападкаў не будзе. Тэмпература – +4.. + 6 ° C і +2.. + 4 ° C адпаведна.

Паводле pogoda.by, плюсавая тэмпература (ад +1 да +4) па Беларусі захаваецца мінімум да пятніцы.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў