У Беларусі трошкі пахаладае


24 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Месцамі моцныя дажджы. Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная ў сярэдзіне дня 19-25 градусаў, па Гомельшчыне да 27.

Паводле Белгідрамету, 25 траўня месцамі, а ўдзень на большай частцы Гомельшчыны і Магілёўшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночны, удзень з пераходам на заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 10-15 градусаў, па паўночным захадзе 8-9, максімальная ўдзень 17-24.

26 траўня ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі, у асноўным па заходняй палове краіны, чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень у асобных раёнах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5-11 градусаў, па паўднёвым усходзе да 13, максімальная ўдзень ад 15 па паўночным захадзе да 23 па паўднёвым усходзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў