У Беларусі трэці месяц запар зніжаецца грузаабарот


У першым квартале 2019 года арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі перавезлі 100,2 млн тон грузаў, ці 94,4 % у параўнанні з першым кварталам 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.

Грузаабарот склаў 33,3 млрд тона-кіламетраў, ці 98,7% адносна адпаведнага перыяду 2018 года.

Hавiны
У Белстаце распавялі, чаму не ўсе беларусы атрымліваюць абяцаны сярэдні заробак
2019.04.17 09:35

Агулам грузаабарот і аб’ём перавезеных грузаў зніжаюцца з пачатку гэтага года. Гэтак, абʼём перавезеных грузаў скараціўся ў студзені ў параўнанні са студзенем 2018 году на 4,5 %, у студзені-лютым у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – на 4,9 %.

Грузаабарот у студзені і за першыя два месяцы знізіўся на 0,2 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў