У Беларусі сёння чакаецца дождж


У чацвер, 16 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па паўднёвай палове краіны пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходні ўмераны да парывістага.

Паводле звестак Белгідрамету, максімальная тэмпература паветра складзе 15-21 градус, па паўднёвым усходзе – да 24.

У Менску прагназуецца кароткачасовы дождж з верагоднасцю ападкаў 70-80 %, магчымая навальніца. Тэмпература паветра раніцай і ўвечары – 13-15 градусаў, удзень – 15-17.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў