У Беларусі створаць працоўную групу па ўзаемадзеянні з Кангрэсам ЗША


У Нацыянальным сходзе Беларусі завяршаюць фармаванне працоўнай групы па ўзаемадзеянні з Кангрэсам ЗША.

Пра гэта паведаміў старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, піша БелТА.

Заява была зроблена на фоне візіту ў Менск дзяржсакратара ЗША Майка Пампэёў.

«Мы заўсёды падкрэслівалі і падкрэсліваем, што выступаем за канструктыўны і раўнапраўны дыялог з ЗША, за пашырэнне супрацы па ўсіх напрамках і пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. У тым ліку мы гатовыя і да паглыблення стасункаў на міжпарламенцкім узроўні. Дастаткова сказаць, што цяпер завяршаецца фармаванне працоўнай групы па ўзаемадзеянні з Кангрэсам ЗША», – праінфармаваў Сяргей Рачкоў.

Такая група ў Нацыянальным сходзе Беларусі будзе створана ўпершыню: туды ўвойдуць чальцы Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

Сяргей Рачкоў звярнуў увагу, не Беларусь неаднаразова наведвалі амерыканскія парламенцкія дэлегацыі. Паводле Рачкова, у Беларусі зацікаўленыя ў арганізацыі новага візіту амерыканскіх кангрэсменаў.

«Мы хацелі б працягваць сустрэчы з нашымі калегамі і абмяркоўваць самыя складаныя пытанні. Ёсць пэўныя абмежаванні, якія выбудаваныя не намі, не беларускім бокам. Спадзяемся, што яны будуць паступова здымацца, мы будзем лепш і лепш разумець адзін аднаго, працаваць над канструктыўнай і пазітыўнай двухбаковай парадкам дня».

Hавiны
Лукашэнка распавёў пра супрацу беларускіх спецслужбаў з ЦРУ
2020.02.01 11:02

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў