Святлана Алексіевіч абвергла інфармацыю пра стварэнне новай Каардынацыйнай Рады

Святлана Алексіевіч. Фота: facebook.com

«Гэта глупства, гэта зусім не так. Шмат новых людзей запісваецца ў Каардынацыйную раду, ёсць там кіроўны орган. Увесь наш рух працягвае працу. І там з’явіліся новыя людзі, як Баграцоў. І іншыя людзі туды ўваходзяць, але гэтыя імёны не агучваюцца», – перадае словы сябры КР Святланы Алексіевіч Радыё Свабода.

Раней РИА цытавала інтэрв’ю нобелеўскай лаўрэаткі выданню Spiegel, дзе ішла гаворка пра стварэнне новай рады змест Каардынацыйнай.

Пасля выбараў прэзідэнта па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай была створана Каардынацыйная рада для транзіту ўлады ў Беларусі. Яе ўдзельнікі патрабуюць прызначэння ў краіне новых выбараў, настойваюць на перамовах з дзеючымі ўладамі. Генпракуратура Беларусі ў сувязі са стварэннем рады распачала справу па крымінальным артыкуле пра заклікі да захопу ўлады. На гэты час сем чальцоў прэзідыума КР арыштаваныя або знаходзяцца за мяжой.

Hавiны