У Беларусі стварылі дадатковую структуру для кантролю цэнаў


У Беларусі створаны экспертная рада ў пытаннях цэн і тарыфаў. Адпаведнае пагадненне падпісалі 14 траўня Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Федэрацыя прафсаюзаў, Нацыянальны банк і Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рада мусіць стаць пляцоўкай для маніторынгу цэнаў, паглыбленага аналізу яго вынікаў і выпрацоўкі рэкамендацый для прыняцця рашэнняў у галіне коштаў і тарыфаў, паведамляе БелТА.

Аб’ектыў
Шэсць месяцаў – у чатыры. Інфляцыя расце ўдарнымі тэмпамі
2019.05.14 22:20

Ініцыятарам стварэння структуры выступіла ФПБ, бо «неабгрунтаваны рост коштаў заўсёды б’е па кашальку людзей, наўпрост уплывае і на ўзровень жыцця, і на дабрабыт«, распавёў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. Рада плануе збірацца не радзей за раз на месяц.

У сваю чаргу міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч растлумачыў механізм працы рады. Гэтак, Белстат будзе прадстаўляць МАРГ аператыўную інфармацыю па цэнах на тавары і паслугі. Калі па нейкай таварнай групе рост коштаў устойліва будзе перавышаць базавы ўзровень інфляцыі (4,3 % на 2019 года), міністэрства будзе аналізаваць прычыны і выносіць на раду пытанне, ці ўводзіць цэнавае рэгуляванне.

Hавiны
У Беларусі найбольш падаражэлі капуста і цыбуля
2019.05.14 09:46

Міністр таксама адзначыў, што першае кола ўзгаднення прайшоў праект змянення ўказу № 72 пра некаторыя пытанні рэгулявання цэнаў і тарыфаў. Дакумент прадугледжвае павышэнне каардынуючай ролі МАРГ пры прыняцці рашэнняў павышэння цэнаў іншымі дзяржаўнымі органамі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў