У Беларусі спрасцілі ўмовы знаходжання замежнікаў


У закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» унесеныя змены. Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

«Закон акрамя іншага прадугледжвае павелічэнне ад 5 да 10 дзён тэрміну, на працягу якога замежнікі, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Такая захада прынятая з мэтай развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў», – адзначаецца ў дакуменце.

Новаўвядзенні ў законе таксама карэктуюць падставы для адмовы замежніку ў выдаванні візы для ўезду ў Беларусь. Адначасова вызначаюцца магчымасці атрымання замежнікамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі пра ўключэнне ў спіс асобаў, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.

Hавiны
Беларусы сталі часцей з’язджаць на працу за мяжу, а замежнікі – у Беларусь
2019.05.26 18:19

belsat.eu

Стужка навінаў