У Беларусі спрасцілі рэкламу працаўладкавання за мяжой


З 1 кастрычніка ў Беларусі скасоўваецца абавязак узгадняць рэкламныя аб’явы аб працаўладкаванні за межамі краіны. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў.

Законы «Аб рэкламе» і «Аб процідзеянні гандлю людзьмі» забараняюць рэкламу працаўладкавання за межамі Беларусі без узгаднення з МУС. Ведамства прымае да разгляду абʼявы толькі ад юрыдычных асобаў і ІП, якія маюць ліцэнзію на працаўладкаванне за межамі краіны.

Інтерв’ю
Менск ці Кіеў: пара мігрантаў з Беларусі параўноўвае дзве сталіцы
2019.04.01 18:30

Але ўказ кіраўніка Беларусі № 326 «Аб удасканаленні ліцэнзавання» адмяняе патрабаванне ўзгадняць абвесткі.

Дзейнасцю, звязанай з працаўладкаваннем за мяжой, лічацца любыя дзеянні, у тым ліку аднаразовыя для працаўладкавання за межамі краіны грамадзянаў.

Займацца такой дзейнасцю могуць толькі зарэгістраваныя ў Беларусі юрыдычныя асобы і ІП.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў