У Беларусі спрасцілі патрабаванні да платных медычных паслуг


Аляксандр Лукашэнка 2 верасня падпісаў указ № 326, накіраваны на ліквідацыю залішняга рэгулявання ў ліцэнзаванні і спрашчэнне патрабаванняў да ліцэнзіятаў. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка Беларусі.

Гэтак, забараняецца прыпыняць і спыняць дзеянне ліцэнзіі за нязначныя парушэнні і фармальныя правіны.

Таксама з 1 кастрычніка адмяняецца ліцэнзаванне такіх відаў дзейнасці, як дыягностыка, прафілактыка захворванняў і лячэнне жывёлін, ахова юрыдычнай асобай сваіх работнікаў і маёмасці, патолагаанатамічная дыягностыка, гандаль сродкамі супрацьпажарнай абароны, аптовы і раздробны гандаль мазутам і нафтабітумам, захоўванне і прыём у заклад каштоўных металаў і камянёў, трансляцыя тэлевізійных праграм і эфірная трансляцыя гукавых праграм.

Hавiны
У самалётах «Белавіі» можна будзе набыць гарэлку і цыгарэты
2019.08.06 17:11

Істотна спрашчаюцца патрабаванні да платных медычных паслуг: зніжаюцца патрабаванні да стажу працаўнікоў, выключаецца неабходнасць наяўнасці ў штаце недзяржаўных арганізацыяў аховы здароўя лекараў толькі першай і вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 323, які спрашчае парадак аказання спонсарскай дапамогі аграрным арганізацыям з няўстойлівым фінансавым становішчам. Пры гэтым інвестары змогуць уключаць выдаткі на развіццё аграрнай вытворчасці ў склад пазарэалізацыйных выдаткаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў