У Беларусі склалі партрэт «іпэшніка»


«Банк Дабрабыт» правёў даследаванне і прыйшоў да высновы, што сярэднестатыстычны прадпрымальнік у нашай краіне – гэта мужчына старэйшы за 40 гадоў з прыбыткам значна вышэй за сярэдні – больш за 5,5 тысячаў рублёў.

І сапраўды, сярод дробных бізнесоўцаў мужчын у 2,5 разу болей, чым жанчын. Мужчыны пачынаюць займацца сваёй справай значна раней – 41 год, сярэдні ўзрост бізнесвумэн – 44 гады. Паводле даследавання таксама высветлілася, што мужчыны-прадпрымальнікі зарабляюць лепей. Іх выручка цягам месяца складае каля 5,6 тысячы рублёў, у жанчын абарот дасягае 4,9 тысячы.

Hавiны
Не толькі «Табакеркі»: прадпрымальнікі просяць Лукашэнку дазволіць шапікі і ім
2019.09.27 20:39

Найбольш папулярныя сферы ў беларускіх прадпрымальнікаў – гэта раздробны ці аптовы гандаль, або перавозкі. Прычым гэтыя відамі дзейнасці аднолькава займаюцца як мужчыны, гэтак і жанчыны.

«У Беларусі папулярна весці свой бізнес. І як паказвае аналіз, большасць прадпрымальнікаў робяць гэта эфектыўна. Прадпрымальніцтва змяшчаецца з гандлю на іншыя сферы. Людзі разумеюць, што могуць прапанаваць рынку нешта сваё і імкнуцца ствараць унікальныя прадукты і бізнес-мадэлі. У бліжэйшыя гады мы чакаем росквіту «крэатыўнага прадпрымальніцтва» ў Беларусі », – звяртаюць увагу ў «Дабрабыт».

У сваю чаргу прадпрымальнікі адзначаюць, што весці сваю справу ў Беларусі досыць складана. Дзяржава імкнецца кантраляваць кожную галіну. Паслаблення для ІП няма.

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў