У Беларусі скарэктуюць тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ


Пра змену тэрмінаў уступнай кампаніі сёння заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

З 25 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэставанне. Паводле папярэдняга графіку, ЦТ мусіла распачацца 13 чэрвеня. Такім чынам, уступную кампанію перасунулі на 12 дзён.

Карпенка паведаміў, што графік выпускных экзаменаў у 9-х і 11-х класах школаў таксама можа быць скарэктаваны, але сам навучальны год будзе завершаны ва ўстаноўленыя тэрміны – 30 траўня. Міністр заявіў журналістам, што не бачыць праблемаў у тым, каб атэставаць усіх школьнікаў па выніку навучальнага года. Што тычацца выпускных вечароў, то Міністэрства адукацыі прапануе вырашаць пытанне аб іх правядзенні індывідуальна ў кожнай навучальнай установе.

Рашэнне аб пераносе тэрмінаў ЦТ Карпенка агучыў пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Прымаючы з дакладам Ігара Карпенку і віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як будзе праходзіць заканчэнне навучальнага года ў сістэме адукацыі, уступная кампанія і экзамены. Паводле Лукашэнкі, «трэба зыходзіць з таго, як развівалася сітуацыя ў Беларусі і якія меры прымаліся і мною, і іншымі органамі ўлады ў сувязі з гэтай пандэміяй і віруснымі праблемамі».

«Таму з гэтага будзем зыходзіць. Ніякіх непатрэбных паслабленняў быць не павінна. Для таго, каб вучыцца ў ВНУ, патрэбныя веды. Веды на стол – паступай у ВНУ», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
Міністр адукацыі: сёння ў Беларусі школы ў сярэднім наведваюць 41 % вучняў
2020.05.14 12:51

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў