У Беларусі шэраг раёнаў з заробкамі ніжэй за пражытачны мінімум


Праблема мізэрных заробкаў прыцягнула ўвагу нават афіцыйную Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Гэтак супрацоўнікі ФПБ у траўні сёлета па краіне выявілі ажно 35 раёнаў, дзе склаўся надзвычай нізкі ўзровень заробкаў, якія не дазваляюць набываць неабходны мінімальны ўзровень тавараў і паслугаў. Да гэтага часу праблема да канца не вырашана.

Паводле ФПБ прадстаўнікі прафсаюзаў выязджалі ў асобныя раёны, выяўлялі прычыны, праз якія ўтварылася такая сітуацыя. Гэтае пытанне таксама ўздымалася на пасяджэнні Нацыянальнага савету прафсаюзаў у чэрвені сёлета.

Адміністрацыйна праблема была часткова вырашана ў 29 раёнах. Для гэтага, як паведамляе ФПБ, былі прыцягнуты інвестыцыі, створаны новыя працоўныя месцы, фінансава аздароўлены некаторыя прадпрыемствы, прымаюцца меры для росту прадукцыйнасці працы.

У выніку праблема вельмі нізкіх заробкаў на сённяшні дзень засталася актуальнай толькі для 6 раёнаў Віцебскай і Магілёўскай вобласцях.

«Праца будзе працягнутая, аб яе выніках мы праінфармуем, калі падвядзем вынікі за год», – запэўніла прадстаўнік ФПБ.

«Па 500» не будзе? Чаму заробкі растуць, а беларусы бяднеюць

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары