Рыхтуецца ўказ аб барацьбе са «спекулянтамі»


Праект указа па барацьбе з нядобрасумленным пасрэдніцтвам унеслі на разгляд Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.

«Ён прадугледжвае абавязковае ўзгадненне з вышэйшымі арганізацыямі закупаў, калі гэтыя закупы ажыццяўляюцца за кошт дзяржаўных сродкаў. Пакуль, напэўна, хутчэй за ўсё, пастановай савету міністраў будзе рэгулявацца гэты абмежавальны цэнз, каб там купіць кавалак паперы, вы не хадзілі па міністэрствах і не пыталі дазволу. Я думаю, што пэўная сума будзе стаяць і лімітавацца, як мяжа закупаў, якія можа прадпрыемства ажыццяўляць без дазволу адпаведнага органа нагляду», – заявіў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.

Анфімаў не ўдакладніў, якім будзе гэты «абмежавальны цэнз» па закупах.

Раней Анфімаў казаў, што ў выніку «неабгрунтаванага пасярэдніцтва» каля 1,5 мільярдаў долараў «асядае ў кішэнях дзялкоў».

Пры гэтым гаворка не ідзе пра поўную ліквідацыю пасярэднікаў, бо без іх не абысціся, прызнаюць улады.

«Дарэчы, у шмат якіх пасярэднікаў, і я сутыкаўся асабіста з імі, цэны нават ніжэйшыя, чым цана вытворцы, бо ён атрымлівае пэўную дылерскую зніжку ў вытворцы. Ведаеце, што пасярэднікі шмат якія працуюць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, карыстаючыся пэўнымі ільготамі. Прадаюць па коштах цалкам прымальным для таго, каб з імі працавалі. Таму заслоны на шляху вось такіх добрасумленных пасярэднікаў ніхто не збіраецца ставіць», – падкрэсліў Анфімаў.

Hавiны
Улады створаць агенцтвы для дзяржаўных закупаў. Гэта зменшыць карупцыю?
2019.09.23 16:15

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў