У Беларусі разбіўся аўтобус з украінскімі дзецьмі


У Камянецкім раёне на Берасцейшчыне дзеці з украінскай каманды па футболе трапілі ў ДТЗ. Загінуў 13-гадовы хлопчык, яшчэ шасцёра дастаўлены ў шпіталь з цяжкімі траўмамі.

Як паведамляюць у ДАІ, мікрааўтобус з дзецьмі а 7-й раніцы сутыкнуўся з пагрузчыкам Амкадор бліз вёскі Мартынюкі.

Адно дзіця загінула, яшчэ шасцёра дзяцей з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў Камянецкую цэнтральную раённую лякарню. Ва ўсіх пацярпелых дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы рознай ступені цяжкасці, а таксама пераломы і вывіхі. Адно дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане і падлучаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляюць у прэс-службе міністэрства аховы здароўя.

Міністр аховы здароўя Валерый Малашка ўзяў сітуацыю пад асабісты кантроль.

Паводле ўкраінскіх СМІ, дзеці вярталіся ў Сумскую вобласць са спаборніцтваў у Польшчы.

ІІ, belsat.eu

Тэгі: , ,
Глядзі таксама
Каментары