У Беларусі расце колькасць крадзяжоў з картак. Як абараніцца


У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць кіберзлачынстваў з выкарыстаннем банкаўскіх картак, у тым ліку праз узлом акаўнтаў у сацсетках.

Гэта вынікае са звестак банкаўскага працэсінгавага цэнтру, якія разаслалі банкам. Пры гэтым пераважная большасць несанкцыянаваных аперацыяў з выкарыстаннем рэквізітаў картак (у адрозненне ад 2016 і 2017 гадоў) прыпадае на інтэрнэт-гандляроў, зарэгістраваных у Беларусі.

Таксама расце агульная і сярэднія сумы, скрадзеныя зламыснікамі.

У першым квартале года колькасць такіх аперацый павялічылася на 14% у параўнанні з апошнім кварталам мінулага года, пры гэтым нязначна зменшылася ў параўнанні з 1 кварталам 2017-га (на 13%), гаворыцца ў лісце, накіраваным у банкі.

Агульная сума скрадзеных грошай з выкарыстаннем рэквізітаў картак павялічылася больш чым удвая ў параўнанні з апошнім кварталам 2017 года і на 87% у параўнанні з першым кварталам 2017 года.

Сярэдняя скрадзеная сума ў першым квартале бягучага года – $ 47 (у чацвёртым квартале мінулага году – $ 22).

Тэндэнцыю тлумачаць агульнасусветным ростам кіберзлачынстваў, пастаянным ростам сферы інтэрнэт-камерцыі, а таксама значным павелічэннем выпадкаў кампраметацыі дадзеных трымальнікаў з дапамогай фішынгу (від інтэрнэт-махлярства, мэта якога – атрымаць доступ да канфідэнцыйных дадзеных карыстальнікаў).

Амаль 95 % крадзяжоў у першым квартале года было здзейснена без прысутнасці карткі, то бок дыстанцыйна.

Як не стаць ахвярай махляроў

Лепшым спосабам не трапіць у пастку ашуканцаў застаецца асабістая асцярожнасць удзельнікаў безнаяўных разлікаў. Трымальнікі картак мусяць ведаць, што банкі ніколі не накіроўваюць запыты, не тэлефануюць і не адпраўляюць SMS аб блакаванні картак на нумары карыстальнікаў для ўдакладнення рэквізітаў карткі або персанальных звестак. Варта памятаць, што нельга даваць рэквізіты карткі іншым асобам, у тым ліку сваякам, знаёмым, супрацоўнікам банку.

Каб абмежаваць выкарыстанне махлярамі, банкаўскі працэсінгавы цэнтры раіць банкам тлумачыць людзям магчымасці паслугаў, якія падлучаюцца, распавядаць пра настройкі лімітаў і карыстанне сэрвісамі.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў