У Беларусі распачаўся Год навукі


Афіцыйная прэзентацыя Года навукі ў Беларусі адбылася сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук.

6 студзеня беларускія навукоўцы на інаўгурацыі Года навукі ў галоўным будынку НАН прадставілі асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці і прыярытэты развіцця навукі ў краіне на сёлета, а таксама пазнаёмілі прэсу са сваймі найбольш значнымі і прарыўнымі праектамі ў розных галінах ведаў.

«БелаПАН» падае, што навукоўцы на прэзентацыі не абмінулі ўвагай распрацоўкі, якія навука прапануе для эканомікі краіны.

Менавіта гэтага чакае ад навукоўцаў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка неаднакроць звяртаўся да акадэмікаў з просьбамі «не быць паразітамі» і «прыносіць карысць дзяржаве».

  • Пра ўмовы, у якіх працуюць сёння беларускія навукоўцы, у нашым эфіры распавядае кандыдат біялагічных навук Зміцер Галіноўскі.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=CpNRISbQ5tI”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў