У Беларусі прыспусцілі сцягі і адмянілі забаўляльныя праграмы


Аляксандр Лукашэнка даручыў прыспусціць 28 сакавіка сцягі на знак смутку і салідарнасці з Расеяй, дзе сёння абвясцілі нацыянальную жалобу па тых, хто загінуў у гандлёвым цэнтры «Зимняя вишня».

Дзяржаўныя медыі атрымалі даручэнне адменіць трансляцыі забаўляльных праграмаў, ад такіх імпрэзаў рэкамендавалі ўстрымацца і арганізатарам мерапрыемстваў у грамадскіх месцах.

Пра гэта паведамляе «БелТА» са спасылкай на Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.

Пажар у гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня« адбыўся 25 сакавіка. У ім загінула 64 чалавекі, з іх – 41 дзіця. Сёння ў Кемерава пахаваюць першых 13 загінулых.

Менчукі нясуць кветкі да расейскай амбасады

Фота: Вячаслаў Радзіміч

ДД

Стужка навінаў