У Беларусі ізноў даражэе бензін


Канцэрн «Белнафтахім» паведаміў пра чарговы рост коштаў на аўтамабільнае паліва. Карэктаванне цэнаў на нафтапрадукты зноў стала штотыднёвым.

У канцэрне адзначылі, што робіцца гэта ва ўмовах росту зменлівасці катыровак нафты і паслаблення курсу рубля, а таксама каб не дапусціць страты фінансавай устойлівасці нафтаперапрацоўчых заводаў.

Hавiны
У Беларусі падаражэў бензін
2019.09.15 09:06

У выніку з 22 верасня раздробныя цэны на АЗС павялічваюцца на 1 капейку. Бензін АІ-92-К5-Еўра падаражае да 1 руб. 57 кап., АІ-95-К5-Еўра – да 1 руб. 67 кап., АІ-98-К5-Еўра – да 1 руб. 89 кап., дызельнае паліва – да 1 руб. 67 кап.

Гэта ўжо 21-ае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва сёлета. Апошні раз цана змянялася тыдзень таму – 15 верасня, тады яна таксама вырасла на 1 капейку.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў