У Беларусі праваабаронцы прызналі яшчэ 9 палітвязняў


Праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай, паводле якой прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць асобаў. Такім чынам цяпер у Беларусі 178 палітычных вязняў, паведамляе цэнтр «Вясна».

Сілавікі затрымалі і абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, а таксама паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак») Вольгу Паўлаву, Аляксандра Геджадзе (грамадзянін РФ), Аляксандра Раентава, Вікторыю Міронцаву, Анастасію Міронцаву, Мікалая Шаметава.

Праваабаронцы нагадваюць уладам, што ўдзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам. Таму чарговы пераслед грамадзянаў і іх затрыманне з’яўляюцца палітычна матываванымі. Праваабаронцы лічаць гэтыя асобы палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Цяпер у Беларусі 178 палітзняволеных. Сярод вязняў рэжыму і журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.

Гісторыі
Берасцейскі актывіст Андрэй Шарэнда: «Нас пераследуюць, бо мы для ўлады як костка ў горле»
2021.01.11 14:31

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў