Шматтысячны мітынг каля Дому ўраду. Вайскоўцы апусцілі шчыты. ОНЛАЙН, ВІДЭА, ФОТА


Працоўныя МТЗ ужо прайшлі пл Перамогі, падыходзяць да Кастрычніцкай плошчы.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

13 жніўня ў Беларусі пачаліся беспрэцэдэнтныя для краіны маштабныя страйкі працоўных. Адным з першых стаў сімвал беларускай прамысловасці, БелАЗ, пазней да забастоўкі далучыліся «Горадня Азот», «Белмедпрэпараты» і «Белкард». 14 жніўня на «Горадня Азоце» працягнулася забастоўка, фактычна выйшлі ўсе працаўнікі. Таксама страйкуюць Менскі трактарны завод, наваполацкі «Нафтан» і Беларускі металургічны завод у Жлобіне, мае намер страйкаваць бабруйская «Белшына». Асноўнае патрабаванне рабочых – адстаўка дзейнага кіраўніка краіны і прызнанне новым прэзідэнтам Святланы Ціханоўскай.

У першай палове дня сход работнікаў МТЗ адбываўся за прахадной, журналістаў туды не прапусцілі. Але з вуліцы былі чуваць шматгалосыя скандаванні «Свету!» і «Жыве Беларусь!». У другой палове дня, пасля няўдалага візіту прэмʼера Рамана Галоўчанкі на завод людзі пачалі скандаваць: «Лукашэнку ў адстаўку», патрабуюць вярнуць Ціханоўскую, правесці новыя выбары, вывесці войска з гарадоў.

21:45 Людзі пакрысе пачынаюць сыходзіць з-пад Дому Урада.

19:06 На пл. Незалежнасці прыйшлі медыкі.

18:50 На Плошчы Незалежнасці з’явіўся экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў.

18:40 Да Дому Урада прыйшоў палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты 2010 году Уладзімір Някляеў. Ён зараз выступае перад натоўпаў.

18:30. Пратэстоўцаў крыху стала менш. Частка людзей сядзіць на зямлі на знак таго, што гэта мірны пратэст.

Ля Дому Ураду. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Ля Дому Ураду. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Ля Дому Ураду. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г. фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

18:07. Людзі перад Домам ураду скандуюць «Мэра». Дзяўчыны спрабуюць пагутарыць з байцамі ўнутраных войскаў. Байцы не рэагуюць, стаяць моўчкі. Ад станцыі метро пл Якуба Коласа ў бок Дому ўраду едуць 12 аўтазакаў.

Вайскоўцы каля Дому ўраду.
Фота: «Белсат»

17:55. Не менш за 10 тысяч чалавек на плошчы перад Домам ураду, падае наш карэспандэнт.

Мітынг каля Дому ўраду, 14 жніўня.
Фота: «Белсат»
Мітынг каля Дому ўраду, 14 жніўня.
Фота: «Белсат»

17:45. АМАП каля Дому ўраду апусціў шчыты. Дзяўчыны абдымаюць байцоў!

17:31. Скандуюць «Лічы галасы!», усё ў нацыянальных сцягах.

17:30. Дэманстранты прыйшлі на пл Незалежнасці да Дому ўраду. Уся пляцоўка перад домам урада запоўненая людзьмі. Сілавікоў перад домам ураду няма. Людзі таксама трымаюць вялікую белую стужку, якая сімвалізуе перамены.

17:20. Калона расцягнулася на некалькі кіламетраў. Зараз праходзяць каля будынку КДБ.

Працоўныя МТЗ ужо прайшлі пл Перамогі, падыходзяць да Кастрычніцкай плошчы.

Супрацоўнікі ДАІ перакрываюць паварот з праспекту Незалежнасці на вуліцы Сурганава і Коласа, перадае наш карэспандэнт.

Людзі ля Менскага трактарнага завода, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Людзі ля Менскага трактарнага завода, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Людзі ля Менскага трактарнага завода, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu
Прэм’ер-міністр Беларусі адмовіўся гаварыць з работкамі МТЗ пры прэсе. Людзі самі выйшлі на вуліцу да прэсы. Менск, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Асноўныя патрабаванні працоўных МТЗ, як і працоўных па ўсёй краіне – адстаўка Аляксандра Лукашэнка з пасады кіраўніка краіны.

Ланцуг салідарнасці ля Менскага трактарнага завода, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Свята Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Ланцуг салідарнасці ля Менскага трактарнага завода, Беларусь. 14 жніўня 2020 г.
Фота: Свята Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Дырэктар прызнаў, што першая змена МТЗ працу спыніла. Ён не ведае, ці распачне працу другая змена.

А 15:30 прэсавая служба МТЗ афіцыйна пацвердзіла, што частка цэхаў на заводзе спыніла працу праз забастоўку працоўных. На сустрэчу працоўных з прэмʼерам прэсу не дапусцілі. Рабочыя адмовіліся размаўляць з прэмʼерам Раманам Галоўчанкам без журналістаў, скандуюць «Сыходзь!», падае наш карэспандэнт.

Працягваюць баставаць працоўныя жодзінскага БелАЗу. Яны патрабуюць сумленных выбараў у Беларусі.

На БМЗ пратэстоўцаў становіцца болей з кожнаю хвілінаю.

Гатовыя выйсці з пратэстам і працоўныя Менскага заводу колавых цягачоў.

У Telegram-канале Эдуарда Пальчыса з’явіліся звесткі пра забастоўку ў менскім метрапалітэне.

«Супраць» вынікаў выбараў выказваюцца і працоўныя менскага электра-тэхнічнага заводу.

Telegram-канал NEXTA абвяшчае, што а 12 мусяць пачацца перамовы працоўных «Нафтану» і «Поліміру» з адміністрацыяй.

Працоўныя гарадзенскага «Гродно-Азот» выйшлі на сустрэчу з гарадской адміністрацыяй. Аднак сустрэчу хочуць правесці ў актавай залі, а не на вуліцы. Працоўныя – рашуча супраць.

Нязгоду выйшлі выказаць 3 тысячы чалавек – гэта палова ад агульнай колькасці супрацоўнікаў!

Чакаецца, што ўвечары а 17-ай працаўнікі Гарадзенскага «Хімвалакна» пойдуць на цэнтральную плошчу гораду, падае наш карэспандэнт.

Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй. Фота: belsat.eu
Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй. Фота: belsat.eu
Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй. Фота: belsat.eu
Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй. Фота: belsat.eu
Працоўныя «Гродно-Азот» на сустрэчы з адміністрацыяй. Фота: belsat.eu

Яшчэ адное гарадзенскае прадпрыемства бастуе. Гэтым разам – «Мясакамбінат».

 

Паведамляюць пра забастоўкі нават на беларускай АЭС у Астраўцы!

На Менскі аўтамабільны завод едзе прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён мае намер паразмаўляць з працоўнымі, якія выйшлі на акцыю салідарнасці.

Крыніцы «Белсату» на Трактарным заводзе кажуць, што працоўныя абвяшчаюць сход. Туды таксама мусіць прыехаць Галоўчанка. Звесткі пра патрабаванні пратэстоўцаў сумленных выбараў пакуль што не пацвердзіліся.

У выніку забастоўкі МТЗ спыніў працу. Як перадае «Наша ніва», сход работнікаў МТЗ адбываўся за прахадной, журналістаў туды не прапусцілі. Але з вуліцы былі чуваць шматгалосыя скандаванні «Свету!» і «Жыве Беларусь!».

Пасля сходу рабочыя і дырэктар МТЗ выйшлі за прахадную да журналістаў. Дырэктар прызнаў, што першая змена МТЗ працу спыніла. Ён не ведае, ці распачне працу другая змена.

Падтрымліваюць агульнанацыянальны страйк таксама працаўнікі фірмаў, якія ўваходзяць у Парк высокіх тэхналогіяў. Гэта першы ў гісторыі Беларусі пратэст IT-спецыялістаў. На знак салідарнасці IT-спецыялісты трымаюць у руках клавіятуры.

Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»
Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»
Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»
Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»
Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»
Акцыя салідарнасці. Менск, 14 жніўня.
Фота: Святлана Фар / «Белсат»

Бабруйская «Белшына» далучылася да страйку. Зараз каля прахадной чалавек 300, на тэрыторыі заводу таксама сабраліся людзі, кажа наш карэспандэнт. Патрабуюць, каб прыехаў старшыня гарвыканкаму.

Да рабочых выйшаў ідэолаг заводу Юрый Андрыеўскі, працоўныя скандуюць «Ганьба!» і не жадаюць з ім размаўляць. Таксама скандуюць: «Верым, Можам, Пераможам», усіх не зламаць, «Жыве Беларусь!». Міліцыя не выпускае людзей.

Забастоўка на «Белшыне». Фота: belsat.eu
Забастоўка на «Белшыне» у Бабруйску ў межах агульнанацыянальнага страйку. Фота belsat.eu
Забастоўка на «Белшыне» у Бабруйску ў межах агульнанацыянальнага страйку. Фота belsat.eu

Працоўныя «Белшыны» пайшлі падпісваць калектыўную заяву на мітынг на 16.30, патрабуюць сустрэчы з мэрам на гэты час.

Забастоўка на «Белшыне».
Фота: «Белсат»
Забастоўка на «Белшыне».
Фота: «Белсат»

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў выйшаў на прыём.

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў.
Фота: belsat.eu

Да агульнанацыянальнага страйку далучыліся працоўныя Лідскай лакафарбы.

Да пратэстаў далучыліся працаўнікі Менскага метрапалітэну. Апошнія раз працоўныя менскага метро баставалі ў 1995 годзе.

Салігорскія шахтары ўздымаюць рукі ў адказ на пытанне: хто галасаваў за Ціханоўскую?

Працаўнікі Жабінскага цукровага камбінату таксама патрабуюць не прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў і правесці новае сумленнае галасаванне, падае TUT.BY

Паведамляюць, што на «Гомсельмашы» забаранілі працаўнікам выходзіць з цэхаў, падае TUT.BY.

***

Будзе абнаўляцца

КТ belsat.eu

Стужка навінаў