У Беларусі праходзяць дваравыя маршы і акцыі салідарнасці. Хроніка дня


Дваровы марш. Пратэстоўцы прайшліся маршам па дварах у раёне ст. м. Грушаўка, крычалі «Саша ты звольнены», «Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар», «Далучайся» і «Жыве Беларусь!». Менск, Беларусь. 9 студзеня 2021 года. Фота: Белсат

Традыцыйныя дваравыя акцыі пратэсту адбыліся ў Менску і іншых гарадах раніцай 23 студзеня. Таксама ў розных кропках сталіцы прайшлі акцыі салідарнасці з палітвязнямі.

20:00. Валанцёры паведамляюць імёны 126-і затрыманых сёння. З Першамайскага РАУС выехала хуткая.

18:55. Сярод затрыманых сёння ў Менску – аператар Аляксандр Мікрукоў.

18:30. Ланцугі салідарнасці з палітвязнямі ў Менску сёння праходзілі таксама ў Масюкоўшчыне, каля «Спартыўнай», мемарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму, у Завадскім раёне і ля Больніцы хуткай медычнай дапамогі.

У Берасці сёння каля 10 чалавек са сцягамі спрабавалі прайсці маршам па раёне Кавалёва. Усе былі затрыманыя і дастаўленыя ў РАУС. Агулам вядомыя імёны 62-х затрыманых.

17:50. Ланцуг салідарнасці ў Сеніцы пад Менскам сёння працягнуўся ўсяго тры хвіліны. Пасля прыехалі міліцыянты ды затрымалі некалькі чалавек.

17:40. Валанцёрам вядомыя імёны 44-х затрыманых сёння. Сярод іх – валанцёры ініцыятываў «Ежа замест бомбаў» і «Вулічная медыцына», якія дапамагалі бесхацінцам.

17:30. Менск. Міліцыя ў парку Горкага, таксама міліцэйскія бусы патрулююць цэнтр сталіцы і Зялёны Луг.

Міліцыя ў парку Горкага.
Фота: belsat.eu
Міліцэйскія бусы ў Зялёным Лузе.
Фота: belsat.eu

17:20. Таксама ў ланцуг салідарнасці станавіліся жыхары раёнаў трактарнага і роварнага заводаў.

17:10. АМАП у парку Горкага, таксама міліцэйскія бусы патрулююць у цэнтры сталіцы і ў Зялёным лузе.

АМАП у парку Горкага, таксама міліцэйскія бусы патрулююць у цэнтры сталіцы і ў Зялёным лузе.
Фота: Белсат
АМАП у парку Горкага, таксама міліцэйскія бусы патрулююць у цэнтры сталіцы і ў Зялёным лузе.
Фота: Белсат

17:05. Некалькі ланцугоў выбудавалася сёння ўздоўж МКАД ў Зялёным Лузе, «ProStore» у Малінаўцы і ля Менскага мора.

17:00. Сёння ў Менску затрымалі ўдзельнікаў ініцыятывы «Ежа замест бомбаў», якія кормяць бесхацінцаў. Затрыманні адбыліся ў Міхайлаўскім скверы і скверы Сімона Балівара. Актывісты звезлі ў адным напрамку, бесхацінцаў – у іншым.

Ля Міхайлаўскага скверу высадзіўся АМАП, два аўтобусы стаяць побач. Відавочца паведамляе, што людзей адводзілі ў бок. Менск, Беларусь. 23 студеня 2021 году.
Фота: Белсат

16:55. А вось такія акцыі зладзілі сёння жыхары Чырвонага Бору і Цэнтральнага раёну Менску.

16:50. Свой аўтапрабег сёння зладзілі і прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі.

Аўтапрабег у падтрыманне Лукашэнкі па праспекту Незалежнасці. Менск, 23 студзеня 2021 г.
Фота: Белсат

У Грушаўцы сустрэліся ўдзельнікі дзвюх акцыяў: прабегу пад чырвона-зялёнымі сцягамі і пратэставага ланцугу салідарнасці.

Аўтапрабег у падтрыманне Лукашэнкі па праспекту Незалежнасці. Менск, 23 студзеня 2021 г.
Фота: Белсат

Людзі ў машынах махалі і паказвалі розныя жэсты, людзі на тратуары крычалі «Банда».

Аўтапрабег у падтрыманне Лукашэнкі па праспекту Незалежнасці. Менск, 23 студзеня 2021 г.
Фота: Белсат

16:45. У Менску затрымалі каля 100 чалавек, паведамляе МУС Беларусі. Валанцёрам вядома 15 прозвішчаў.

16:35. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра высадку сілавікоў у Лебядзіным.



У Бабруйску людзі ўсклалі кветкі памяці Рамана Бандарэнкі.

Акцыя ў Бабруйску.
Фота: bobruisk_online

16:20. Сёння гуляюць таксама менская Лошыца і Ратамка.

16:10. У Горадні на Савецкай вуліцы затрымалі трох жанчын. У Менску каля дзесяци (!) «сілавікоў» затрымлівалі мужчыну ва Уруччы ля ГЦ «Спектр».

16:05. Свае акцыі зладзілі таксама на «Дана Моле» ў Менску, у Ждановічах і Берасці.

Таксама па Менску лётаюць БЧБ-балонікі.

16:00. У Менску на Пушкінскай АМАП ловіць мінакоў. Выбягаюць з буса і бягуць за людзьмі.

15:50. У Менску шэсце і ланцуг салідарнасці на вуліцы Багдановіча і ў Паўднёвым Захадзе.



На Каменнай Горцы стаяў ланцуг салідарнасці, а жыхары Сяльгаспасёлку разгарнулі вялікі нацыянальны сцяг.

Вялікі сцяг у Менску.
Фота: belsat.eu

Паведамляецца пра зытрыманні на Усходзе і разгон ланцуга ў Каменнай Горцы.



На Дзяржынскага да ланцуга таксама прыехаў АМАП, але затрыманняў не было.

15:40. У Пінску некалькі дзясяткаў чалавек гуляюць па пешаходнай вуліцы Леніна. Міліцыянты ў некалькіх чалавек праверылі пашпарты.

Міліцыя ў Пінску.
Фота: belsat.eu

15:35. Антон Матолько паведамляе пра спробы затрымання пратэстоўцаў у Менску каля Пушкінскай і на Прытыцкага.

15:30. Свае акцыі таксама правялі Сёмкава і Чучаны ў Менскім раёне, Жабінка.

Акцыя 23 студзеня ў Жабінцы.
Фота: чытачы belsat.eu
Акцыя 23 студзеня ў Сёмкаве.
Фота: чытачы belsat.eu
Акцыя 23 студзеня ў Чучанах.
Фота: чытачы belsat.eu

А вось такі ланцуг салідарнасці стаяў каля менскага парку Чалюскінціаў.

15:25. Вось так сёння пратэставала менская Курасоўшчына.

15:10. У Менску на ланцуг салідарнасці ўтварыла Залатая Горка – людзі стаяць на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.

Акцыя салідарнасці на Залатой Горцы.
Фота: belsat.eu

15:00. У Віцебску каля ГЦ «Піраміда» стаяць пасты міліцыі і два мікрааўтобусы.

Віцебск, 23 студзеня 2021 г.
Фота: Белсат
Віцебск, 23 студзеня 2021 г.
Фота: Белсат

14:15. У сталічным мікрараёне Сухарава ўтварылі «ланцуг салідарнасці« з расейскімі пратэстоўцамі.

14:10. Ля Міхайлаўскага скверу высадзіўся АМАП, два аўтобусы стаяць побач. Відавочца паведамляе, што людзей адводзілі ў бок.

Фота: Белсат
Фота: Белсат

Каля Галоўпаштамту група маладзенаў правла акцыю салыдарнасці з палітвязнямі і адправілa ім лісты. Праз пяць хвілін прыехаў АМАП, два мікрааўтобусы, але нікогда не затрымалі.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Акцыі пратэсту адбыліся на Курасоўшчыне, у Лошыцы і ва Ўруччы, у мікрараёне Чкалаўскі і на вуліцы Магілёўская. Людзі скандавалі «Жыве Беларусь», «Далучайся», «Я выходжу» ды іншыя лозунгі.

У Ленінскім раёне Менску дзясяткі пратэстоўцаў шпацыравалі, скандуючы «Не забудзем, не прабачым».

У Менскім раёне акцыю пратэсту пад бел-чырвона-белымі сцягамі зладзілі жыхары пасёлкаў Палігон-Калодзішчы і Сонечны.

Пратэстоўцы правялі акцыі салідарнасці з палітзняволенымі ў мікрараёне «Усход», на Масюкоўшчыне і каля ТЦ Outleto. Таксама акцыя салідарнасці прайшла ў Віцебску.

Нагадаем, тэлеграм-каналы заклікаюць беларусаў 23 студзеня а 15-й гадзіне па ўсёй краіне ствараць ланцугі салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў