У Беларусі з'явіўся праект хронікі пратэстаў «Кожны дзень»


Валанцёры стварылі праект, прысвечаны хроніцы пратэстаў у нашай краіне. Праект «Кожны дзень» даступны на сайце belarusdaily.org, паведаміў стваральнік платформы «Голас» Павел Лібер у сваім Facebook.

Адмысловы праект «Кожны дзень» адлюстроўвае падзеі з 9 жніўня 2020 года, з моманту, калі беларусы масава выйшлі на вуліцы на знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў галасавання. Сайт belarusdaily.org стваральнікі называюць «летапісам новай Беларусі».

«Усё гэта супрацьстаянне рана ці позна скончыцца, кожны з нас зусім па-іншаму будзе ўспрымаць тое, што адбылося, і, напэўна, захоча згадаць нейкія яркія моманты з другой паловы 2020 года, таму ўжо цяпер мы пачынаем па крупінках збіраць іх для вас», – напісаў стваральнік праекту Павел Лібер.

Стваральнікі лічаць, што праект стане ў будучыні дапаможнікам, і запрашаюць журналістаў ды пісьменнікаў да супрацы.

Праект стварылі валанцёры пры дапамозе платформы «Голас».

Hавiны
Найлепшыя фота «Белсату»: якім мы запомнім 2020 год
2020.12.29 13:10

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў