У Беларусі прадавалі небяспечныя для дзяцей цацкі


Дзяржстандарт забараніў увоз у Беларусь і продаж 16-ці відаў імпартных цацак з пластыку і набораў для творчасці. Цацкі вырабілі расейскія ды кітайскія кампаніі, а прадавалі іх у крамах Віцебску і Гомля.

Небяспечныя цацкі.
Фота: gosstandart.gov.by

Як паведамілі ў ведамстве, цацкі–лізуны розных гандлёвых марак і наборы для творчасці «Пластишка» не адпавядалі патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюзу і былі небяспечныя для здароўя дзяцей.

Hавiны
Маці пяцярых дзяцей даведалася, чаму ёй не даюць ордэн. Чыноўнік: у вас цацкі па хаце раскіданыя
2018.09.07 09:36

У большасці цацак быў перавышаны індэкс таксічнасці ды ўзровень міграцыі фармальдэгіду і спіртоў (часам у дзясяткі разоў). Таксама інтэнсіўнасць паху некаторых цацак перавышала норму ў 1,5 – 2 разы.

Небяспечныя цацкі.
Фота: gosstandart.gov.by

Падвышанае ўтрыманне гэтых рэчываў можа прывесці да алергічных рэакцый і атручванняў ды выклікаць дэрматыт.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў